Журналіст Юзьвяк: Грузія ўсё ж можа атрымаць статус кандыдата ў Еўразвяз


Грузія сёлета атрымае статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Звяз. Але з пэўнымі ўмовамі. Пра гэта піша з Бруселю еўрапейскі аглядальнік радыё «Свабода» Рыкард Юзьвяк.

Парламент Грузіі.
Фота: Rustavi 2 / Facebook

«27 еўракамісараў сустрэліся для абмеркавання пашырэння ЕЗ. 7 лістапада перамовы працягнуцца, але асноўныя перадумовы ясныя: Украіну і Малдову чакае адкрыццё перамоваў наконт уваходу ў ЕЗ (хутчэй за ўсё, у сакавіку 2024 года), а Грузію – статус кандыдата з умовамі для пераходу на наступны этап», – напісаў журналіст.

Аналітыка
Імпічмент, санкцыі і дзяржаўны пераварот. Што адбываецца ў стасунках Грузіі з Захадам і РФ
2023.09.22 08:00

У 2022 годзе Тбілісі адначасова з Кіевам і Кішынэвам падаў заяўку на атрыманне статусу кандыдата ў чальцы Еўразвязу. Але яго далі толькі Украіне і Малдове, а ў дачыненні Грузіі проста прызналі яе еўрапейскую перспектыву і падкрэслілі, што для атрымання статусу краіне трэба выканаць 12 умоваў.

Больш за тое, у дадатак да праблемаў, якія Грузія мела ў 2022 годзе, за гэты час дадаліся новыя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў