Святлана Ціханоўская асудзіла атаку ХАМАС на Ізраіль


Абраная прэзідэнтка Беларусі апублікавала пост у Х, у якім асуджае атаку ХАМАС і выказвае падтрымку народу Ізраілю.

Святлана Ціханоўская.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Мы рашуча асуджаем атакі ХАМАС на Ізраіль, якія прывялі да шырокамаштабных разбурэнняў і трагічнай гібелі невінаватых людзей. Трываласць і моц ізраільскага народу прабіваюцца скрозь нягоды. Мы выказваем шчырыя спачуванні сем’ям загінулых», – напісала Святлана Ціханоўская.



Раніцай 7 кастрычніка ісламісцкі рух сектару Газа ХАМАС здзейсніў маштабны напад на Ізраіль. Былі выпушчаныя тысячы ракет, баевікі прарвалі наземную мяжу. Па стане на 18-ю гадзіну па ізраільскім часе вядома пра як мінімум 100 загінулых і больш чым 900 параненых.

Падтрымку Ізраілю выказалі таксама Францыя, Вялікая Брытанія. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Жузэп Барэль, Саудаўская Аравія, Турцыя і МЗС Беларусі заклікалі да спынення канфлікту.

Катар, Сірыя і Іран падтрымалі ХАМАС. СМІ паведамляюць, што Ліванская «Хезбала» гатовая ўступіць у вайну, калі Ізраіль пачне наземную аперацыю ў Сектары Газа.

Міністр абароны ЗША заявіў, што Пентагон забяспечыць Ізраіль усім неабходным для самаабароны.

Hавiны
Беларускае МЗС: Звестак пра пацярпелых грамадзянаў Беларусі падчас атак на Ізраіль няма
2023.10.07 12:58

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў