741 дзіця нарадзілі беларускі ў Польшчы за 2022 год


У беларускіх сем’ях, якія жывуць у Польшчы, у 2022 годзе нарадзілася 741 дзіця, паведамляе Польскае статыстычнае ўпраўленне.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: pexels.com

Прыведзеная лічба датычыць толькі дзяцей, якія нарадзіліся ў жанчын з беларускім грамадзянствам і не закранае беларусак з польскім грамадзянствам.

Большасць замежных парадзіх у Польшчы – амаль 82% – склалі ўкраінкі. У 2022 годзе яны нарадзілі 13737 дзяцей – гэта ў два разы больш, чым у 2021 годзе і ў 20 разоў больш, чым у 2015 годзе. Агулам жанчыны з замежным грамадзянствам цягам 2022 года нарадзілі ў Польшчы 16711 дзяцей, што складае 5,5% ад агульнай колькасці дзяцей, народжаных у Польшчы ў 2022 годзе.

Па стане на канец жніўня 2023 года беларусаў у Польшчы ўжо не менш за 300 тысяч, расказалі журналістам у Цэнтры беларускай салідарнасці. Даволі шмат беларусаў пераехала за апошнія паўгода, і прычынамі гэтага могуць быць як рэпрэсіі ў Беларусі, так і спрашчэнне бюракратычных працэдураў у Польшчы.

У Беларусі нараджальнасць зніжаецца на працягу апошніх шасці гадоў – за 2022 год яна ўпала амаль на 20 тысяч нованароджаных дзяцей.

Hавiны
На Гомельшчыне спад нараджальнасці: становішча горшае, чым было пасля чарнобыльскай аварыі
2023.04.05 15:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў