Беларускі рэжым патраціць больш за 300 тысяч долараў на святкаванне «Дня народнага адзінства»


На так званы Дзень народнага адзінства, які з 2021 года адзначаецца ў Беларусі, на «Менск-арэне» плануюць зладзіць патрыятычнае шоу «Гэта наша гісторыя!», якое будзе каштаваць 780 тыс. рублёў (або 303 тыс. долараў), падлічыла радыё «Свабода».

На «Менск-арэне» ўсталююць велізарную сцэну (524 квадратныя метры), а падчас анансаванага шоу плануюць, згодна з тэхнічным апісаннем на сайце дзяржаўных закупак, выкарыстоўваць спецэфекты: 6 дымавых гарматаў, 8 апаратаў для запуску серпанціну, генератар крыяэфекту ды іншае.

Сродкі на свята – з бюджэту. Канцэрт да Дня Незалежнасці 3 ліпеня абышоўся Аляксандру Лукашэнку ўдвая танней – 133 900 долараў.

Апроч таго, Нацыянальны гістарычны музей да «Дня народнага адзінства» зладзіць выставу «Канцлагер Бяроза-Картузская 1934–1939 гг.», якая будзе каштаваць 50 тыс. рублёў.

Вялікіх грошай святкаванне «Дня народнага адзінства» будзе каштаваць і ў абласных цэнтрах. Прыкладам, у Берасці – каля 25 тыс. долараў, але ў Горадні на свята патрацяць 3500 долараў.

Аналітыка
Як генпракурор запярэчыў Лукашэнку. Або што хаваецца за абяцанай амністыяй і каго яна закране
2022.09.06 17:35

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў