Стылёвая «Новая Беларусь». Як выглядалі ўдзельнікі канференцыі


Пакуль медыі і эксперты абмяркоўваюць вынікі і падзеі II канферэнцыі «Новая Беларусь», што адбылася на мінулых выходных, фатографка «Белсату» Аліса Ганчар звяртаецца да тэмы стылю ўдзельнікаў мерапрыемства. Усе пачалося ад незвычайнага вобраза Кацярыны Раеўскай, якая апранулася ў касцюм  свайго мужа, журналіста Дзяніса Дудзінскага. Што яшчэ цікавага пабачыла фатографка, глядзіце ў падборцы ніжэй.

Віцэ-прэзідэнтка асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Марына Гірын у кулуарах канферэнцыі.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Галоўны рэдактар Euroradio Павал Свярдлоў ды журналіст Зміцер Лукашук.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Дырэктарка «Нашай Нівы» Настасся Роўда.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Вядоўца канферэнцыі «Новая Беларусь» Кацярына Раеўская ў касцюме свайго мужа журналіста Дзяніса Дудзінскага, які яна самастойна дапасавала да свайго стылю.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Зміцер Вассэрман, прадстаўнік дыяспрары беларусаў у Швецыі.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Наста Базар i Даша Чурко.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Былы дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Беларускай Рады культуры Аляксандр Чахоўскі. 
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Hавiны
Я быў на слуханнях Каардынацыйнай рады і на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вось што я пра гэта думаю
2023.08.07 19:38

Аліса Ганчар belsat.eu 

Стужка навінаў