Зяленскі: ЗСУ вызвалілі ад расейскіх войскаў ужо 1060 населеных пунктаў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскіх захопнікаў з пачатку поўнамаштабнай вайны ўжо 1060 населеных пунктаў Украіны. Яны маюць патрэбу ў аднаўленні.

Вайскоўцы фатаграфуюцца на фоне знішчанай расійскай тэхнікі ў пасёлку Барадзянка. Кіеўская вобласць, Украіна. 5 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«У агульнай колькасці ўжо вызвалены 1060 населеных пунктаў. Абсалютная большасць з іх мае патрэбу ў значных аднаўленчых работах, размініраванні, будаўніцтве сацыяльных аб’ектаў», – сказаў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, зараз важна рэалізацыя плана хуткага аднаўлення «Fast Recovery plan», каб даць людзям на вызваленай ад ворага тэрыторыі ўмовы для нармальнага жыцця.

«Адно з найбольш адказных напрамкаў на жнівень і верасень – гэта рэалізацыя нашага Fast recovery plan – тое, што неабходна зрабіць на вызваленай ад ворага тэрыторыі, каб даць людзям умовы для нармальнага жыцця і падрыхтавацца да асенне-зімовага сезону», – сказаў Зяленскі.

Таксама Уладзімір Зяленскі падзякаваў замежным партнёрам, якія далучыліся да такіх работ. У прыватнасці, на гэтым тыдні дэлегацыя Эстоніі наведала раёны Жытомірскай вобласці, якой дапамагае з аднаўленнем.

У мінулым месяцы, 18 ліпеня, прэзідэнт Украіны паведамляў, што вызвалены 1028 населеных пунктаў, яшчэ 2621 на той момант заставаліся акупаванымі.

Ваяры
«У некаторых момантах яны ставяцца да нас, як да нейкіх спецвойскаў». Беларускі ваяр пра службу ва Украіне
2022.08.07 13:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў