Чарнавіцкая вобласць Украіны – адзіная, дзе не было абстрэлаў


Адзіным рэгіёнам Украіны, што не абстрэльваўся расейскімі войскамі, стала Чарнавіцкая вобласць на паўднёвым захадзе Украіны. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Яўгеній Енін.

Чарнавіцкая вобласць (вылучаная чырвоным). Крыніца: dic.academic.ru

«Калі казаць пра тыя вобласці, што цярпяць ад расейскіх снарадаў найбольш, дык гэта: Данецкая, якую абстралялі больш за тры тысячы разоў; Луганская – чатыры тысячы разоў; Мікалаеўская была абстраляная 700 разоў. Застаецца адна-адзіная вобласць, у якую, дзякуй Богу, пакуль не «прылятала», гэта Чарнавіцкая вобласць», – сказаў Яўгеній Енін.

Аднак паветраная трывога ў гэтым рэгіёне гучыць перыядычна.

Чарнавіцкая вобласць – самая маленькая вобласць Украіны. Яна мяжуе з Івана-Франкоўскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай і Тэрнопальскай вобласцямі. Таксама вобласць мяжуе з дзвюма краінамі – Малдовай і Румыніяй.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?
2022.08.07 17:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў