Пасажырскі аўтобус перакуліўся ў Баранавіцкім раёне, 11 чалавек пацярпелі.
Паводле Следчага камітэту, раніцай 7 жніўня адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса IVECO і пасажырскага аўтобуса МАЗ. 21-гадовы кіроўца IVECO пры выездзе з другараднай дарогі на галоўную не выканаў патрабаванні знака прыпынку і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, якім кіраваў 57-гадовы мужчына.
У аўтобусе знаходзілася 10 пасажыраў. У выніку ДТЗ кіроўца мікрааўтобуса не пацярпеў, цяпер ён затрыманы. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ шпіталізаваныя. Загінулых няма.
Паводле блогера Антона Матолька, у 4-х чалавек удары і чэрапна-мазгавыя траўмы. Аднаму з пацярпелых адарвала руку.
ІІ belsat.eu