Сёння стартуе «Марафон Свабоды» – міжнародная дабрачынная акцыя ў падтрымку беларусаў


Фонд спартовай салідарнасці праводзіць масштабную міжнародную дабрачынную акцыю – online-забег «Марафон Свабоды».

Акцыя арганізаваная ў падтрымку рэпрэсаваных, яе мэта – нагадаць пра гераізм беларускага народу, які змагаецца за свабоду.

Марш герояў
Канстанцін Якаўлеў, галоўны трэнер гандбольнай камады «Віцязь».
Фота: ІА / Белсат

Дыстанцыя забегу – 2334 метра. Гэта сімвалічная лічба, бо ад жніўня 2020 года менавіта паводле артыкулу 23.34 КаАП каля 35 тысяч беларусаў былі затрыманыя за ўдзел у пратэстах.

«Марафон Свабоды» будзе праходзіць з 7 па 16 жніўня. Кожны дзень будзе тэматычны:

  • 7 жніўня запланаваны забег у падтрымку дзеячаў культуры;
  • 8 жніўня – у падтрымку лекараў;
  • 9 жніўня – за Новую Беларусь;
  • 10 жніўня – у падтрымку журналістаў;
  • 11 жніўня – у падтрымку студэнтаў;
  • 12 жніўня – у падтрымку жанчын;
  • 13 жніўня – у падтрымку рабочых;
  • 14 жніўня – у падтрымку спартоўцаў;
  • 15 жніўня – у падтрымку палітвязняў;
  • 16 жніўня – у падтрымку Фонду спартовай салідарнасці.

«Мы разам і мы не здаемся! Салідарнасць – наша сіла!» – адзначаюць арганізатары.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў «Марафоне Свабоды» можна тут.

ВІДЭА
«Я проста хацела бегчы». Крысціна Ціманоўская заклікала беларусаў не баяцца. ВІДЭА, ФОТА
2021.08.05 16:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў