«Wargaming» прадаў кампаніі ў Беларусі і Расеі


Асноўным уласнікам (91,84 %) «Гейм стрым» цяпер выступае грамадзянін Расеі Малік Хатажаеў, былы гендырэктар расейскай кампаніі «Леста», паведамляе Dev.by.

Кадр з відэагульні «World of Tanks». Выява: wargaming.net

Малік Хатажаеў 12 гадоў займаў у расейскай студыі «Wargaming» пасаду гендырэктара.

Беларускі «Wargaming» змяніў уласніка 1 ліпеня. У гэты ж дзень выйшла пастанова Савету міністраў № 436, якая забараніла замежным акцыянерам 190 юрыдычных асобаў (у тым ліку «Гейм стрым») адчужаць долі (акцыі) без адмысловага дазволу, але яна набыла моц пазней.

Кіпрскі «недружалюбны акцыянер» «Wargaming» да пачатку ліпеня паспеў выйсці з абедзвюх юрыдычных асобаў – расейскай і беларускай. Асноўным уладальнікам абедзвюх юрыдычных асобаў зрабіўся расейскі топ-менеджар «Wargaming». Юрыдычная асоба можа быць пад «Лестай», якая ў сваю чаргу страціла фармальную сувязь з «Wargaming».

4 красавіка кампанія «Wargaming» абвесціла пра рашэнне пакінуць Расею і Беларусь. 31 сакавіка кампанія перадала свой гульнявы ​​бізнес у Расеі і Беларусі пад мясцовае кіраванне кампаніі «Lesta Studio», больш не звязанай з «Wargaming». Апошняя кампанія больш не будзе атрымліваць прыбытку ад гэтага бізнесу.

Гісторыі
Чаму шмат хто з беларускіх праграмістаў застаецца ў краіне?
2022.06.22 17:36

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў