З'явіліся падрабязнасці, чаму браты Дзевятоўскія адракліся ад Лукашэнкі


У жніўні 2020 года былы кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook’у: «Лукашэнка – не мой прэзідэнт!» Тады спартовы функцыянер зазначыў, што допіс ён напісаў на просьбу брата. Рэсурс tribuna высветліў, што стала прычынаю адрачэння спартоўцаў ад Лукашэнкі.

Яшчэ 14 жніўня экс-кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі адрэагаваў на гвалт з боку сілавікоў. Ён асудзіў агрэсію, але абвінаваціў у ёй і пратэстоўцаў. А роўна праз тыдзень спартовы функцыянер напісаў у Facebook’у: «Лукашэнка – не мой прэзідэнт!» Хоць раней Дзевятоўскі выказваў падтрыманне рэжыму Лукашэнкі.

Допіс Вадзіма Дзевятоўскага ў Facebook.
Фота: Дзевятоўскі / Facebook

Пазней жа расказаў, што напісаць «адрачэнне» ад Лукашэнкі яго папрасіў браў Алег. Журналісты высветлілі, што браты Дзевятоўскія таксама былі за кратамі. Амапаўцы жорстка затрымалі Вадзіма і Алега і ў аўтазаку адвезлі на Акрэсціна. Там спартоўцы, як і іншыя затрыманыя, зазналі фізічны і маральны гвалт.

Пасля вызвалення Алег Дзевятоўскі ўчыніў спробу самагубства – перарэзаў сабе жылы, яго шпіталізавалі ў крытычным стане. Што дакладна адбылося з ім на Акрэсціна, невядома.

Узорны дзяржслужбовец Вадзім Дзевятоўскі перажыў сурʼёзны нервовы зрыў, праз які трапіў у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Але перад гэтым і напісаў допіс аб адрачэнні ад Лукашэнкі.

Артыкулы
Арцемій Троіцкі: Беларусам у жніўні 2020 г. трэба было ісці да канца
2021.06.07 15:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў