Кіраўніцтва «Белавіі» збірае подпісы працаўнікоў за адмену еўрапейскіх санкцыяў


Кіраўніцтва беларускай авіякампаніі «Белавія» рыхтуе зварот у міжнародныя структуры з заклікам адмяніць санкцыі і збірае подпісы работнікаў.

Працаўнік авіякампаніі паведаміў радыё «Свабода» інфармацыю аб тым, што кіраўніцтва збірае подпісы пад лістом у міжнародныя структуры з патрабаваннем адмяніць санкцыі да «Белавіі».

У лісце адзначаецца, што гэта «выключна добраахвотная ініцыятыва».

Зварот працаўнікоў «Белавіі»ўу міжнародныя структуры.
Фота: чытач радыё «Свабода»

«Кіраўнікі напісалі праўладны ліст у еўрапейскія структуры – маўляў, здымеце з нас санкцыі, мы хочам лятаць і г. д. У канцы напісана, што гэта ўсё добраахвотна. Але! Нас ужо абзвоньваюць ледзь не асабіста, і генеральны сказаў, што звольняць на наступны дзень, калі хто ўпіраецца. Адметна, што калі нам адмовілі ў палётах, гэта стала вядома адразу, а гэты ліст чамусьці ўпарта хаваецца», – распавядае працаўнік авіякампаніі.

Нагадаем, што краіны Еўразвязу закрылі паветраную прастору для «Белавіі» і забаранілі сваім самалётам лятаць над Беларуссю пасля вымушанага прызямлення борта «Ryanair» у Менску, у выніку якога ў турму трапілі журналіст Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега.

Hавiны
Еўрапейскае агенцтва авіябяспекі заклікала пазбягаць паветранай прасторы Беларусі
2021.05.26 15:19

АД, belsat.eu

Стужка навінаў