За малюнак сэрцайка ў ліфце жыхарку Ждановічаў двойчы асудзілі на содні


Жыхарку Ждановічаў за чатыры дні двойчы асудзілі на содні за сэрцайка. Суддзя Кропачаў арыштаваў 51-гадовую Наталлю Сляпцову яшчэ на 10 содняў. Раней, 3 траўня, суддзя Казей прысудзіў ёй 12 дзён арышту, паведамляе тэлеграм-канал «Вясна назірае».

Наталля Сляпцова.
Фота: viasnanazirae / Telegram

Жанчыну затрымалі яшчэ 30 красавіка, а пасля абвінавацілі ў шасці эпізодах «пікетавання ў перыяд з 7 да 18 красавіка шляхам вылучэння маркерам чырвонага колеру надпісаў «Жыве», «Беларусь» і малявання сэрца ў ліфце жылога дому ў Ждановічах».

З матэрыялаў справы вынікае, што ў ліфце былі ўсталяваныя камеры відэаназірання.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў