Нацбанк не атэставаў двух кіраўнікоў «Альфа-банку»


Нацыянальны банк не пацвердзіў кваліфікацыі двух кіраўнікоў «Альфа-банку». Гэта кіраўнік праўлення Валер Смаляк і выканаўчы дырэктар ды чалец праўлення Канстанцін Застольскі. Абодва займалі свае пасады з 2018 года.

Валер Смаляк і Канстанцін Застольскі.
Фота: alfabank.by

Па выніках пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі Нацыянальнага банку Смаляка і Застольскага прызналі асобамі, якія «не адпавядаюць кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, выстаўленым да пасадаў кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органу банку і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі».

У сувязі з гэтым мужчыны не могуць займаць сваіх ці аналагічных пасадаў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў