Міністры энергетыкі Літвы і Украіны дамовіліся сфармаваць працоўную групу, якая будзе абменьвацца інфармацыяй аб сітуацыі з бяспекай на Беларускай АЭС, а таксама аб імпарце электраэнергіі з Расеі і аналізаваць патокі паставак электраэнергіі, паведамляе партал Delfi.
Адпаведную дамоўленасць абмеркавалі на сустрэчы ва Украіне міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс з міністрам энергетыкі Украіны Юрыем Вітрэнкам.
«БелАЭС – гэта геапалітычны праект, гэта агульная пагроза для Літвы і Украіны, таму нам варта салідарызавацца ў справе блакавання яе далейшага развіцця», – адзначыў Дайнюс Крэйвіс.
АД, belsat.eu