У бабруйскай калоніі № 2 за злоўжыванні звольнілі кіраўніка вытворчасці


Службовая праверка МУС выявіла, што кіраўнік прамысловай вытворчасці папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску Сяргей Назараў злоўжываў службовым становішчам і нанёс фінансавую шкоду інтарэсам Дэпартаменту выканання пакаранняў (ДВП). Назарава чакае суд, яго звольнілі з пасады. Пра гэта паведамляе «BelPol».

Бабруйская папраўчая калонія. Бабруйск, Беларусь.
Фота: komkur.info

Паводле аб’яднання былых сілавікоў Беларусі «BelPol», дырэктар прамысловай вытворчасці на тэрыторыі папраўчай калоніі № 2 палкоўнік МУС Сяргей Назараў дапусціў шэраг «парушэнняў заканадаўства ў частцы выкарыстання маёмасці і сродкаў прадпрыемства».

Паводле службовай праверкі міністэрства, сваімі незаконнымі дзеяннямі Назараў нанёс інтарэсам ДВП шкоду ў памеры 74 500 рублёў.

Паводле інфармацыі «BelPol», кіраўнік вытворчасці калоніі адмовіўся ў добраахвотным парадку кампенсаваць нанесеную шкоду. Палкоўніка Назарава чакае суд, і, як заўважаюць былыя сілавікі, «не зусім вясёлкавыя перспектывы».

«Белсат» пісаў нядаўна пра тое, што правілы адбывання пакарання ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2 сталі больш жорсткімі з пачатку верасня 2023 года. Гэта было абумоўлена прызначэннем новага начальніка аператыўна-рэжымнага аддзелу. А кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве калоніі былі справакаваныя пасля правярання ў звязку з самазабойствам асуджанага летась у сярэдзіне ліпеня.

Hавiны
У бабруйскай Папраўчай калоніі №2 пагаршаюцца ўмовы для зняволеных
2023.09.27 22:41

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў