Ускладніць жыццё вязням і іх сваякам: у Бабруйскай ПК № 2 цяпер нельга купляць прадукты для перадачаў


22 студзеня стала вядома, што крама, якая працавала побач з памяшканнем для прыёму рэжымных перадачаў у Папраўчай калоніі № 2 Бабруйску, закрылася. Праз гэта сваякі вязняў страцілі магчымасць дакупляць прадукты, якія хутка псуюцца, для 50 кг перадачаў, якія яны прывозяць з волі. А гэтаю магчымасцю карысталіся практычна ўсе. Гісторыя атрымала працяг, піша Mayday.team.

Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь.
Фота: komkur.info

Спачатку адміністрацыя папраўчай установы дазволіла дакупляць прадукты ў калоніі, у турэмнай краме, дзе адбываецца атаварванне. Вязням прапаноўвалася ў суботы забіраць там тавар, аплачаны сваякамі з волі. Але механізм такой гандлёвай аперацыі прадуманы не быў.

У выніку з 3 лютага скасавалі і гэтую магчымасць. Дакупляць прадукты ў Бабруйскай ПК № 2 больш нельга. Сваякі мусяць прывозіць поўную перадачу на 50 кг.

У адказ на абурэнне сваякоў вязняў работнікі калоніі назвалі праблему часовай і паабяцалі, што, паводле чутак, крама нейкім чынам пачне працаваць, і ў яе будзе новы гаспадар. Але хто і калі яе адчыніць, не ведае ніхто.

Праваабаронцы адзначаюць, што правілы адбыцця пакарання ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2 сталі больш жорсткія з пачатку верасня 2023 года. Гэта было абумоўлена прызначэннем новага начальніка аператыўна-рэжымнага аддзелу. А кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве калоніі былі справакаваныя пасля правярання ў звязку з самазабойствам асуджанага ў сярэдзіне ліпеня.

Hавiны
У бабруйскай Папраўчай калоніі №2 пагаршаюцца ўмовы для зняволеных
2023.09.27 22:41

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў