Шэнгенскія візы могуць падаражэць на 12,5 %


Еўракамісія плануе перагледзець памер візавых збораў з улікам інфляцыі і сярэдняга заробку дзяржслужбоўцаў краінаў Еўразвязу. Шэнгенскія візы могуць падаражэць на 12,5 %, гэта значыць на 10–20 еўраў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шэнгенская віза.
Фота: Белсат

Павышэнне коштаў на шэнгенскія візы можа адбыцца на падставе Візавага кодэксу, згодна з якім Еўракамісія раз на тры гады ацэньвае неабходнасць перагледзець памер візавых збораў. Еўракамісія апраўдвае падвышэнне цэнаў узроўнем інфляцыі і памерам сярэдняга заробку дзяржаўных службоўцаў у ЕЗ.

Hавiны
У Літве хочуць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
2024.02.06 16:08

На сёння візы ў краіны Шэнгенскай зоны каштуюць 80 еўраў (для дарослых) і 40 еўраў (для дзяцей). Кошт для краінаў, якія недастаткова супрацоўнічаюць з ЕЗ у пытаннях рэадмісіі, іншы: ад 120 да 160 еўраў. Пры гэтым вонкавыя фірмы, якія збіраюць заявы за візы, бяруць за абслугоўванне дадатковую плату ў памеры паловы візавага збору (у Беларусі – 35 еўраў).

Еўракамісія мяркуе павялічыць візавы збор на 12,5 %. Калі гэта будзе менавіта так, шэнгенскія візы будуць каштаваць для дарослых 90 еўраў, для дзяцей (да 12 гадоў) – 45 еўраў. Грамадзяне краінаў, якія слаба супрацоўнічаюць з Еўразвязам у рэадмісіі, будуць вымушаныя заплаціць за візу 135–180 еўраў.

Падвышэнне візавага збору не будзе датычыць краінаў, з якімі ёсць пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме.

Разбор
Як з’ехаць з Беларусі «непалітычным» эмігрантам
2024.02.06 07:10

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў