Латвія не будзе аднаўляць працу пункту пропуску «Сілэнэ» на мяжы з Беларуссю


Урад Латвіі прыняў рашэнне не аднаўляць з 11 лютага працу пункту пропуску «Сілэнэ», што на беларуска-латвійскай мяжы.

На зачыненым памежным пункце «Сілэнэ».
Фота: Дзяржаўная памежная служба Латвіі

На сайце ўраду Латвіі тлумачыцца, што адпаведнае рашэнне было прынятае, каб перадухіліць магчымую пагрозу ўнутраныя бяспекі.

«Вайну супраць Украіны, якую распачала Расея і адкрыта падтрымлівае Беларусь, можна расцэньваць як дадатковы фактар рызыкі і магчымую матывацыю для працягу намаганняў Беларусі па дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы краіны з Латвіяй», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым Латвія не будзе працягваць узмоцнены рэжым працы памежнікаў, бо за апошні месяц фіксавалася мінімальная колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу.

Нагадаем, Латвія закрыла пункт пропуску «Сілэнэ» на мяжы з Беларуссю 19 верасня 2023 году. Закрыццё пераходу было звязанае з абвастрэннем міграцыйнага крызісу: летась фіксаваўся рэзкі рост спробаў незаконна перасекчы латвійскую мяжу (у жніўні – 1615 выпадкаў, у верасні – 1773).

Аб’ектыў
Стасункі паміж Менскам і Рыгай пагаршаюцца
2023.11.03 20:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў