Лік ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі перавысіў 4300


Лік ахвяраў землятрусу ў Турцыі вырас да 2921, у Сірыі – да 1444. Пацярпелых у абедзвюх краінах – каля 19 500. Уначы ў Турцыі адбыліся новыя падземныя штуршкі, піша агенцтва «Reuters».

Пошукава-выратавальная аперацыя ў Турцыі. 7 лютага 2023 года.
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

2921 асоба загінула ў Турцыі пасля моцнага землятрусу, што адбыўся ў панядзелак, паведамілі ўлады. Пацярпелых – амаль 16 тыс.

У краіне трывае выратавальная аперацыя, з-пад завалаў жывымі дасталі амаль 8 тыс. чалавек. Уначы тэмпература ў пацярпелых раёнах апусцілася амаль да нуля, што пагоршыла ўмовы для людзей, якія апынуліся пад абломкамі або засталіся без даху над галавой.

Мінулай ноччу ў цэнтральнай частцы Турцыі зафіксаваны яшчэ адзін землятрус. Яго магнітуда была 5,6.

У Сірыі ў выніку бедства загінулі 1444 асобы, каля 3500 атрымалі раненні – гэта звесткі ўладаў, а таксама ратавальнікаў у рэгіёнах, якіх не кантралюе Дамаск.

Рэпартаж
Як Турцыя перажывае наймацнейшы за 90 гадоў землятрус
2023.02.06 21:49

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў