Азаронак, Эйсмант, Баскаў. Хто будзе ў складзе «камісіі па вяртанні»


Склад камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, якія знаходзяцца за мяжой апублікаваны на сайце Лукашэнкі, паведамляе БелТА. Старшынёй камісіі, як паведамлялася раней, будзе генеральны пракурор Андрэй Швед.

Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота: belta.by

У Андрэя Шведа будуць два намеснікі – Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.

Вось астатнія члены камісіі:

  • Рыгор Азаронак – прапагандыст ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»;
  • Сяргей Алейнік – міністр замежных спраў;
  • Дзмітрый Баскаў – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці;
  • Уладзімір Басько – генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»;
  • Алена Богдан – старшыня камітэту па ахове здароўя Менскага гарвыканкаму;
  • Аляксандр Багдановіч – старшыня асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь»;
  • Юры Васкрасенскі – прапагандыст, дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл»;
  • Вадзім Гігін – прапагандыст, старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды»;
  • Аляксандра Ганчарова – старшыня Цэнтральнай рады грамадскага абʼяднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»;
  • Дзмітрый Гара – старшыня Следчага камітэту;
  • Васіль Гурскі – галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • Алег Дзячэнка – член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу, рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;
  • Наталля Карчэўская – рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;
  • Іван Кубракоў – міністр унутраных спраў;
  • Анатоль Лапо – старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту;
  • Марына Лянчэўская – дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу;
  • Аляксандр Маркевіч – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па нацыянальнай бяспецы;
  • Марат Маркаў – прапагандыст, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»;
  • Ігар Маршалаў – намеснік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю – дырэктар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў;
  • Андрэй Мукавозчык – прапагандыст «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»;
  • Яўген Пуставой – прапагандыст ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»,
  • Іван Церцель – старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі;
  • Ганна Харута – намесніца старшыні рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Патрыёты Беларусі»;
  • Аляксей Швакоў – старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў;
  • Вольга Шпілеўская – старшыня грамадскага абʼяднання «Беларускі саюз жанчын»;
  • Іван Эйсмант – прапагандыст, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, 6 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца на радзіму, якія «здзейснілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да ўступлення ў сілу дадзенага ўказу адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы пратэстнай накіраванасці, асцерагаюцца вяртання ў краіну ў сувязі са сваёй магчымай датычнасцю да здзяйснення такіх правапарушэнняў, злачынстваў».

Таксама паведамлялася, што пры падачы такога запыту, гэтыя асобы павінны будуць «пакаяцца ў зробленым і праінфармаваць камісію аб гатоўнасці пасля вяртання прынесці публічныя прабачэнні, пакрыць прычыненую шкоду, выконваць Канстытуцыю і заканадаўства Беларусі, паважаць дзяржаўныя сімвалы і нацыянальныя традыцыі, свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак».

Па выніках разгляду зваротаў грамадзянам паведамяць аб наяўнасці або адсутнасці ў адносінах да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, а таксама аб магчымасці іх спынення ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам. Далей камісія будзе разглядаць іхную магчымасць вярнуцца ў Беларусь. У выпадку станоўчага адказу, яны павінны будуць вярнуцца ў Беларусь на працягу трох месяцаў з моманту апавяшчэння.

Hавiны
«Раскаяцца і публічна перапрасіць». Што прапаноўваецца ва ўказе аб камісіі для вяртання
2023.02.06 18:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў