Упаўнаважаны па справах рэлігіяў пагражаў Беларускай праваслаўнай царкве забаронай дзейнасці


«Хрысціянская візія» атрымала зварот, накіраваны мітрапалітам Веніямінам яшчэ ў 2020 годзе да цяпер ужо спачылага архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі). З дакументу вынікае, што ўлады пагражалі пазбавіць Беларускую праваслаўную царкву рэгістрацыі ў выпадку невыканання заканадаўства.

Кафедральны сабо Святога Духа ў Менску.
Фота: Placesgold / Facebook

Зварот мітрапаліта датаваны 17 снежня 2020 года. У ім гаворыцца, што 27 лістапада 2020 года ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь вынес папярэджанне ў адрас Беларускай праваслаўнай царквы, у якім патрабаваў выконваць арт.8 закону РБ «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыяў». У выпадку паўторных парушэнняў цягам года ўпаўнаважаны пагражаў БПЦ пазбаўленнем юрыдычнага статусу і забаронай дзейнасці паводле арт.37 таго ж закону.

«Вам, як кіраўніку гарадзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, трэба забяспечыць на яе тэрыторыі выкананне ўказаных вышэй патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэнняў і пазіцыяў сіноду Беларускай праваслаўнай царквы», – загадваў мітрапаліт Веніямін архіепіскапу Арцемію.

Зварот мітрапаліта Веніяміна да архіепіскапа Арцемія. Крыніца: Хрысціянская візія / Telegram

«Хрысціянская візія» лічыць, што папярэджанне ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў было рэакцыяй рэжыму Лукашэнкі на публічную пазіцыю архіепіскапа Арцемія падчас палітычнага крызісу 2020 года. Пра гэта сведчыць, што мітрапаліт асабіста праінфармаваў аб папярэджанні архіепіскапа і загадаў выконваць заканадаўства.

Hавiны
З Беларусі праз пераслед з’ехаў яшчэ адзін святар
2023.12.31 13:24

Архіепіскап Арцемій у жніўні 2020 года асудзіў жорсткасць сілавікоў і падтрымаў мірныя акцыі пратэсту, выступіў супраць спробаў рэжыму выкарыстоўваць БПЦ у сваіх інтарэсах. У чэрвені 2021 кіраўніка гарадзенскай епархіі адправілі ў адстаўку. У красавіку 2023 года архіепіскап памёр.

Аб’ектыў
Лукашэнка падпісаў закон пра ўпарадкаванне рэлігіі
2024.01.04 20:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў