МЗС Польшчы апублікавала відэаролік пра нацыянальны прыгнёт у Беларусі


7 студзеня на старонцы Міністэрства замежных справаў Польшчы ў Twitter з’явіўся відэаролік, дзе распавядаецца пра прыгнёт беларускай мовы рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

«Беларускія ўлады змагаюцца з уласнай нацыянальнай мовай, каб здушыць нацыянальную годнасць. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэпрэсуе выдаўцоў і творцаў, якія карыстаюцца беларускай мовай», – гаворыцца ў допісе МЗС.

У кароткім відэароліку на тэму беларускай мовы выказваюцца прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінету ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык, кіраўнік Цэнтру беларускай салідарнасці Уладзіслаў Кобец і выдавец Андрэй Янушкевіч.

У канцы зʼяўляецца надпіс на англійскай мове: «Барацьба за свабодную Беларусь працягваецца. Памятай! Падтрымлівай!»

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў