Колькасць людзей, заражаных каронавірусам, у свеце перавысіла 300 мільёнаў


Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам у свеце перавысіла 300 мільёнаў. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

Статыстыка пра каронавірус на дзень 7 студзеня 2022 года. Скрыншот з сайту gisanddata.maps.arcgis.com

Колькасць хворых на COVID-19 дасягнула 300 338 680 чалавек. Лідары ў выяўленых выпадках:

  • ЗША – заразіліся больш за 58,4 мільёна чалавек;
  • Індыя – больш за 35,1 мільёна;
  • Бразілія – больш за 22,32 мільёна.

Ахвярамі каронавіруса за ўвесь час сталіся 5 472 939 чалавек (на 11:21 7 студзеня 2022 года).

Між тым у свеце з’яўляюцца ўсё новыя штамы COVID-19.

Шчыра кажучы
Медык: Статыстыцы пра ковід не верыць ніхто, нават Міністэрства аховы здароўя
2022.01.05 17:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў