Пайшла з жыцця народная артыстка Беларусі Людміла Бржазоўская


Народная артыстка Людміла Бржазоўская памерла ва ўзросце 77 гадоў. Пра гэта паведамляе Вялікі тэатр Беларусі.

Людміла Бржазоўская.
Фота: bolshoibelarus.by

«Самая першая Кармэн, Ева, Нэле, Фрыгія, Маша, каханая ў пастаноўках Валянціна Елізар’ева “Кармэн-сюіта”, “Стварэнне свету”, “Тыль Уленшпігель”, “Спартак”, “Шчаўкунок”, “Карміна Бурана”. Ёй апладзіравала публіка практычна ўсяго свету, яе талентам захапляліся, яе абагаўлялі…

Званне народнай артысткі Беларусі яна атрымала, калі ёй было 29 гадоў. Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысёр Франка Дзэфірэллі. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудскай зоркай Одры Гэпбэрн», – піша прэс-служба тэатру.

Людміла Бржазоўская нарадзілася ў 1946 годзе ў Менску ў сям’і жывапісца Генрыха Бржазоўскага. Яе мама была стаматолагам, менавіта яна вадзіла дачку на заняткі па харэаграфіі.

Людміла Бржазоўская гастралявала на Кіпры, у Турцыі, Вугоршчыне, Фінляндыі, Польшчы, Італіі, Чэхаславакіі, Ліване, Іярданіі, Іраку, Сірыі, Кувейце, Манголіі, Румыніі, Індыі, Сінгапуры і іншых краінах.

З 1997 года Людміла Бржазоўская працавала педагогам-рэпетытарам у Вялікім тэатры Беларусі.

Меркаванні
Цілю Уленшпігелю скручваюць галаву
2023.08.17 09:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў