Лукашэнка прызначыў новых намеснікаў міністраў і пашырыў абавязкі беларускіх амбасадараў


У Палацы Незалежнасці 6 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў кадравы дзень, паведамляе БелТА.

Ён прызначыў новых кандыдатаў на пасады намеснікаў міністраў і кіраўнікоў у рэгіёны.

Скрыншот з відэа: pul_1 / Telegram

Згодна з указаннем Лукашэнкі былі прызначаны новыя намеснікі міністраў у Міністэрстве аховы здароўя, Мінлясгасе, Мінпрацы і Мінюсце.

На пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя ўзгоднена Алена Краткова, якая да гэтага яна ўзначальвала Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі зойме Аляксандр Драгун. Раней – начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Марына Арцёменка ўзгоднена на пасаду намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны, узначальвала ўпраўленне народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На пасаду першага намесніка міністра юстыцыі ўзгоднена Наталля Філіпава, раней працавала на пасадзе намесніка міністра юстыцыі.

Таксама прызначаны новыя кіраўнікі выканкамаў у розных рэгіёнах Беларусі, ўзгоднены пасады дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, дырэктара Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі і намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Артыкулы
Амбасадарка Джулі Фішэр: «Санкцыйны ціск з боку ЗША толькі ўзмацніцца»
2021.12.05 22:38

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў беларускіх дыпламатаў пасламі па сумяшчальніцтве ў чатырох краінах.

Андрэй Молчан, пасол Беларусі ў Венесуэле, зараз таксама будзе па сумяшчальніцтве прадстаўляць інтарэсы краіны ў Балівіі.

Амбасадар Беларусі ў Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі прызначаны амбасадарам у Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч будзе прадстаўляць інтарэсы краіны яшчэ ў дзвюх іншых дзяржавах – Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай.

Падчас паседжання Лукашэнка заявіў, што ў студзені звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і парламента.

Без акрэдытацыі
Лукашэнка пагадзіўся на ўвод расейскіх войскаў?
2021.12.05 19:24

АД, belsat.eu

Стужка навінаў