Жыхара Менску Вадзіма Вінаградава прызналі вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня. Суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску Юлія Густыр асудзіла Вінаградава да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вадзіма Вінаградава судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Мала таго, Вадзім Вінаградаў прыйшоў сам з яўкай з павіннай у ГУБАЗ, бо даведаўся пра затрыманне сябра, з якім былі разам на фота.
Пракурор улічыў, што яўка з павіннай з’яўляецца змякчальнай акалічнасцю, і прасіў суд прызначыў Вінаградаву тры гады «хатняй хіміі». Суддзя суда Цэнтральнага раёну Менску Юлія Густыр падтрымала пракурора і прысудзіла Вадзіму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на 3 гады.
СК belsat.eu