Швецыя пацвердзіла: «Паўночная плынь» пашкодзілася ад выбухаў. Падазраюць дыверсію


Служба дзяржаўнай бяспекі Швецыі паведаміла 6 кастрычніка, што па завяршэнні агляду месцаў прарыву газаправодаў «Паўночная плынь – 1» і «Паўночная плынь – 2» праваахоўнікі прыйшлі да высновы аб выбухах як прычыне здарэнняў. Расследаванне «ўзмацніла падазрэнне ў сур’ёзным сабатажы».

Наступствы аварыі на газаправодах у Балтыйскім моры 27 верасня 2022 года.
Фота: Danish Defence / forsvaret.dk

Расследаванне вялі пры падтрыманні Берагавой аховы, Узброеных сілаў Швецыі і шведскай паліцыі. Пасля агляду месцаў пашкоджання газаправодаў эксперты прыйшлі да высновы, што там «адбыліся выбухі, якія нанеслі значную шкоду газаправодам».

Але хто ўчыніў падрыў, шведы не ведаюць: расследаванне яшчэ не паказала, ці можна некаму выставіць абвінавачанне і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Пракуратура Швецыі тым часам пастанавіла зняць блакаду вакол месца здарэння. Яна таксама піша пра выбухі і падазрэнні ў сабатажы.

Газаправод «Паўночная плынь» 27 верасня даў цечу пасля моцных падводных удараў, якія адразу называлі выбухамі. Выявілі чатыры выцекі як на першай, так і на другой «Плыні».

«Паўночная плынь – 2» была пабудаваная, але не ўведзеная ў эксплуатацыю, прычынай стала прызнанне Масквой незалежнасці «ДНР» і «ЛНР». Праз «Паўночную плынь – 1» паліва дагэтуль пампавалася, але газаправод працаваў не на ўсю моц. Расея спасылалася на праблемы з турбінай.

ФСБ Расеі завяла крымінальную справу паводле артыкулу «Акт міжнароднага тэрарызму». У Генпракуратуры заявілі, што дзяржаве нанесеная «істотная эканамічная шкода».

Інцыдэнт адбыўся ля берагоў Даніі ды супаў з прэзентацыяй еўрапейскага праекту «Baltic Pipe», які дазваляе пастаўляць да 10 мільярдаў кубаметраў газу за год з Нарвегіі ў Польшчу праз тэрыторыю Даніі.

Hавiны
Пасол Еўразвязу: ЕЗ скараціў спажыванне расейскага газу з 40 % да 9 %
2022.10.03 12:57

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў