Паміж Беларуссю і Расеяй запрацавала «Сіняя карта» аўтастрахавання


З 2 верасня ў поўным аб’ёме пачало дзеяць пагадненне аб сістэме «Сіняя карта», заключанае Расейскім саюзам аўтастрахоўнікаў (РСА) з Беларускім бюро транспартнага страхавання (ББТС). Яго ўвялі замест «Зялёнай карты», якая перастала дзеяць з 30 чэрвеня.

«Зялёная карта». Крыніца: adt.by

Правілы для «Сіняй карты» аналагічныя сістэме «Зялёная карта», за выключэннем некаторых палажэнняў.

«Так, у якасці дакументу, які пацвярджае заключэнне дамовы, у цяперашні час выдаюцца бланкі «Зялёная карта», а пасля 1 студзеня 2024 года будуць выдавацца новыя бланкі – «Сіняя карта», – паведамляе Расейскі саюз аўтастрахоўнікаў.

Валютаю разлікаў цяпер выступае пераважна нацыянальная валюта краіны, у якой адбылося ДТЗ. Раней праз «Зялёную карту» разлікі праводзіліся толькі ў еўрах.

Пагадненне пра «Сінюю карту» паміж Расеяй і Беларуссю было заключанае пасля таго, як праз санкцыі міжнародная сістэма страхавання «Зялёная карта» прыпыніла сяброўства РСА і ББТС з 30 чэрвеня 2023 года. Сяброўства Беларусі і Расеі ў сістэме аўтастрахавання «Зялёная карта» было прыпыненае на нявызначаны тэрмін.

Цяпер РСА працуе над тым, каб пашырыць тэрыторыю пакрыцця полісаў «Сіняй карты». У першую чаргу разглядаюць Турцыю і краіны СНД, а таксама зацікаўленыя ў Марока і Тунісе.

Hавiны
Беларусь і Расея дамовіліся: «зялёныя карты» працягнуць дзеяць у дзвюх краінах
2023.06.26 15:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў