Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі


Суддзя Сяргей Хрыпач агучыў прысуд у справе Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў. Агулам на ўсіх – 94 гады пазбаўлення волі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Марфа Рабкова.
Фота: Марфа Рабкова/Facebook

Актывістам, якіх судзілі разам з Марфай, далі наступныя тэрміны:

  • Андрэй Чапюк – 6 гадоў
  • Аляксандр Францкевіч – 17 гадоў;
  • Акіхіра Гаеўскі-Ханада – 16 гадоў;
  • Аляксей Галаўко – 12 гадоў;
  • Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка – па 6 гадоў;
  • Андрэй Марач, Даніла Чуль – па 5 гадоў.
Артыкулы
«Проста ўзяць і выйсці за дзверы…» Марфа Рабкова апавяла ў лісце пра першы дзень суда
2022.05.02 09:29

Судовы працэс у «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» пачаўся 25 красавіка ў Менскім гарадскім судзе адраз наду дзесяццю палітычнымі вязнямі. Іх абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. СК ахарактарызаваў вязняў як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваймі лідарамі». У справе – 160 тамоў. Суд у першы ж дзень зрабілі закрытым.

Марфе Рабковай 27 гадоў, яна праваабаронца, каардынатарка валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру «Вясна». Была затрыманая 17 верасня 2020 года. Амаль два гады ўтрымліваецца ў СІЗА № 1 у Менску. Прызнаная беларускімі праваабаронцамі палітзняволенай.

Артыкулы
ГУБАЗіК назваў Марфу Рабкову адной з кіраўніц міжнароднай злачыннай анархісцкай арганізацыі
2021.11.04 14:07
Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў