У лесе каля вёскі Падлессе 6 верасня выявілі цела мужчыны, якога падазраюць у забойстве 22-гадовага хлопца. На месцы працуе міліцыя, паведамляе Telegram-канал «Слуцкая Телега».
Жыхар Слуцка ў лесе на адлегласці 500 метраў ад дарогі каля вёскі Падлессе выявіў цела мужчыны. Загінулым апынуўся падазраваны ў забойстве 22-гадовага хлопца з вёскі Лядна. Верагодна, падазраваны застрэліўся з уласнай паляўнічай стрэльбы.
5 верасня ў вёсцы Лядна Слуцкага раёну адбылося забойства. Загінуў 22-гадовы хлопец. Ён сустракаўся з дзяўчынай, якую нечым пакрыўдзіў. На абарону дзяўчыны стаў яе старэйшы брат. Мужчыну падазраюць у тым, што ён забіў хлопца, нанёс яму больш за дзесяць разоў нажом. Пасля забойства мужчына з’ехаў на сваім аўтамабілі.
СК belsat.eu