Дзярждэп ЗША асудзіў вырак Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен пракаментаваў вынесеныя прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Прадстаўнік Дзярждэпу заклікаў вызваліць усіх палітвязняў.

У заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена адзначаецца, што ЗША асуджаюць «палітычна матываваныя абвінавачванні і ганебныя прысуды» Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

«На жаль, гэтыя прысуды з’яўляюцца чарговым сведчаннем таго, што рэжым цалкам парушае правы чалавека і фундаментальныя свабоды беларускага народу. Калеснікава і Знак заслугоўвалі празрыстага рашэння суда па выстаўленых ім сфальшаваных абвінавачваннях, але яны яго не атрымалі», – гаворыцца ў заяве.

ЗША заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць беларускага народу і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Раней на прысуд Калеснікавай і Знаку адрэагавалі ў Бруселі, Берліне, Лондане.

Артыкулы
Еўразвяз адрэагаваў на прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку
2021.09.06 16:26

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў