Адвакаты будуць абскарджваць прысуд Калеснікавай і Знаку


Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 13 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Адвакаты будуць у Вярхоўным Судзе абскарджваць прысуд, вынесены чальцам прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

На абскарджанне даецца 10 дзён.

Пра паводзіны дачкі ў судзе распавёў бацька Марыі Калеснікавай Аляксандр:

«Сваімі паводзінамі яна падкрэслівала, што для яе, напэўна, гэта не самы важны этап і ў гэтым працэсе і наогул. Мне падаецца, што такое яе стаўленне і да жыцця, і да сваёй пазіцыі і ўсе ейныя паводзіны – яны сёння дапамаглі мне прынамсі не расчуліцца. Маша і Максім былі здзіўленыя тым, што ў зале былі лічаныя людзі, якіх яна бачыла і ведала, але тым не менш яны нейкімі жэстамі, воклічамі падтрымлівалі атмасферу прыемнай сустрэчы. Гэта нас здорава падтрымала».

Людзі, між тым, сустрэлі адвакатаў і бацькоў асуджаных апладысментамі.

Артыкулы
11 і 10 гадоў. Марыю Калеснікаву і Максіма Знака пакаралі зняволеннем
2021.09.06 13:05

Нагадаем, што Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку прысудзілі 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

Максім Знак будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Hавiны
Ціханоўская пры прысуд Знаку і Калеснікавай: «Мы бачым нашых герояў моцнымі і свабоднымі»
2021.09.06 13:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў