Гэта вынікае з пастановы Міністэрства юстыцыі № 106.
Дакумент уносіць змены ў палажэнне аб загадчыку юрыдычнай кансультацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства юстыцыі ад 1 лютага 2012 года.
Сярод іншага, папраўкі ў палажэнне цяпер абавязваюць загадчыкаў юрыдычных кансультацыяў ажыццяўляць «кантроль за выкананнем адвакатамі Правілаў прафесійнай этыкі адваката пры распаўсюдзе інфармацыі (у тым ліку з дапамогай каментароў, ацэнак) у сродках масавай інфармацыі, глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, вядзенні асабістых акаўнтаў у сацыяльных сетках і ажыццяўленні іншых дзеянняў (бяздзеянні)».
Таксама загадчык мае «даводзіць да ведаму адвакатаў інфармацыю аб выяўленых недахопах у іхнай працы, забяспечвае скасаванне гэтых недахопаў і выпрацоўвае адзіныя падыходы да арганізацыі адвакацкай дзейнасці».
Марыя Мурашка belsat.eu