Паўночная Македонія перадала Украіне штурмавікі Су-25 і танкі Т-72


Пра тое, што Паўночная Македонія перадала самалёты і танкі Украіне, медыі паведамілі на гэтым тыдні. 6 жніўня інфармацыю пра пастаўкі зброі пацвердзіў дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк.

«Сябар спазнаецца ў бядзе. Усё роўна, якога памеру твая краіна ці аб’ём ВУП, важна, якое ў цябе сэрца. Многія народы сёння праяўляюць больш мужнасці, чым палова G20. Як Паўночная Македонія, падставіўшы Украіне плячо ў выглядзе танкаў і самалётаў. Мы ніколі гэтага не забудзем», – напісаў Падаляк у Twitter.

Медыі раней паведамлялі, што Паўночная Македонія перадала Украіне 4 штурмавіка Су-25. Гаворка ідзе пра самалёты савецкай вытворчасці, якія Македонія ў 2001 годзе сама закупіла ў Украіны. З 2003 году яны не выкарыстоўваліся і знаходзіліся на захоўванні.

Таксама Македонія перадала Украіне савецкія танкі Т-72, якія планавала здымаць з узбраення ў бліжэйшыя годы. Дакладная колькасць гэтых машынаў невядомая, але ўсяго ў македонскай арміі быў 31 танк мадэлі Т-72.

Hавiны
Славаччына гатовая перадаць Украіне 11 знішчальнікаў МіГ-29. Але ёсць нюанс
2022.07.25 22:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў