Жыхарку Наваполацку асудзілі на два гады калоніі за абразу менскіх чыноўнікаў


У Наваполацку мясцовую жыхарку Кацярыну Леў асудзілі да двух гадоў калоніі і пакаралі вялізным штрафам за нібыта «абразу» ў каментарах трох высокіх менскіх чыноўнікаў, піша праваабарончая ініцыятыва MAYDAY TEAM.

Суд Наваполацкага раёну.
Фота: Вясна / Telegram

Кацярына Леў была прызнаная вінаватай у злачынстве паводле арт 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Прысуд выносіла так званая суддзя Сняжана Калінічэнка.

Абражанымі прадстаўнікамі ўлады выступілі намеснік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму Віталь Казлоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёну Менску Раман Мельнік і першы намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Падвойскі. Размовы гэтых чыноўнікаў з верасня 2020 года былі выкладзеныя ў агульны доступ «Кіберпартызанамі» ў 2022 годзе і сталі сведчаннем таго, як міліцыя кіруе суддзямі пры вынясенні рашэнняў у дачыненні ўдзельнікаў мірных маршаў. За гнеўныя каментары пад «злітымі» тэлефоннымі размовамі чыноўнікаў і была затрыманая Кацярына Леў.

Hавiны
Кіберпартызаны апублікавалі размову, у якой міліцэйскія начальнікі ўказваюць суддзям, якія даваць прысуды
2022.01.22 18:38

Жанчыну затрымалі на пачатку лютага 2023 года, да суду яе трымалі ў СІЗА.

Кацярына Леў была прызнаная ў абразе прадстаўнікоў улады і была пакараная пазбаўленнем волі на 2 гады ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафам у памеры 3700 рублёў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 6 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1495 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» лічыць, што ў краіне 1748 палітвязняў. З 2020 года было заведзена больш за  12000 крымінальных справаў за пратэсты.

Hавiны
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з Сяргеем Ціханоўскім
2023.07.05 20:30

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў