«BYPOL»: Міністр транспарту Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам


Міністр транспарту і камунікацыяў Беларусі Аляксей Аўраменка ўчыніў акт самагубства, а не «раптоўна памёр», як сцвярджалі афіцыйныя СМІ. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «BYPOL – План «Перамога», спасылаючыся на ўдзельнікаў плану «Перамога».

Што стала прычынаю самазабойства Аляксея Аўраменкі, не вядома. «BYPOL», кіраўніком якога застаецца Аляксандр Азараў, не паведамляе больш ніякіх дэталяў.

Пра «раптоўную смерць» міністра транспарту і камунікацыяў Аляксея Аўраменкі паведамілі 5 ліпеня афіцыйныя беларускія СМІ. Міністр памёр 4 ліпеня на 47-м годзе жыцця. З ім развіталіся сёння, 6 ліпеня.

Аляксей Аўраменка з 2013 года займаў пасаду намесніка міністра транспарту, у 2016 годзе быў прызначаны першым намеснікам, у студзені 2019 года ўзначаліў ведамства.

«BYPOL» нагадвае, што акурат пры Аўраменку ў Беларусі быў учынены акт паветранага пірацтва, калі быў захоплены самалёт «Ryanair» 4978 з Раманам Пратасевічам і Соф’яй Сапегай на борце. Падчас кіравання міністэрствам Аляксеем Аўраменкам транспартная інфраструктура Беларусі напоўніцу выкарыстоўвалася дзеля расейскай агрэсіі супраць Украіны. На транспартных прадпрыемствах ладзіліся палітычныя рэпрэсіі і чысткі.

Аналітыка
Ці здымуць з Беларусі санкцыі пасля памілавання Пратасевіча і Сапегі?
2023.06.09 15:13

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў