«BYPOL» паведамляе аб аднаўленні працы пасля крызісу


Аб’яднанне сілавікоў Беларусі «BYPOL» паведамляе пра вырашэнне ўнутранага крызісу і аднаўленне працы арганізацыі. Адпаведнае паведамленне размясцілі на Telegram-канале абʼяднання.

Лагатып ініцыятывы былых сілавікоў «ByPol». Выява: BYPOL / Youtube

Паводле «BYPOL», з 6 чэрвеня бягучага году працаўнікі абʼяднання імкнуліся захаваць калектыў, што ў выніку і ўдалося.

У пачатку чэрвеня сёлета ў абʼяднанні сілавікоў разгарэўся канфлікт паміж Аляксандрам Азаравым і некаторымі прадсатўнікамі арганізацыі. Цяпер «BYPOL» паведамляе, што былыя сілавікі зладзілі сустрэчы, прынялі рашэнні па змене працы арганізацыі.

«Працаўнікі арганізацыі прыносяць свае шчырыя выбачэнні грамадзянам нашай краіны за дапушчаныя намі памылкі пры ажыццяўленні сваёй працы. Са свайго боку адказна заяўляем, што крызісная сітуацыя была дэталёва вывучана, усе зробленыя памылкі, якія прывялі да яе, выяўлены, прааналізаваны і ліквідаваны, прыняты меры па недапушчэнні падобнага надалей», – гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Чакаецца яшчэ агульны сходу працаўнікоў аб’яднання, на якім будуць зацверджаныя ключавыя рашэнні.

Каментар
Наколькі раскол «BYPOL» – бяда для дэмакратычных сілаў? Каментуе спікер Каардынацыйнай рады
2023.06.13 15:35

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў