Расея пагражае Малдове праблемамі з Прыднястроўем, калі працягнецца купля заходняй зброі


Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Аляксей Зайцаў на брыфінгу 6 ліпеня заклікаў Малдову зменшыць вайсковую супрацу з краінамі Захаду. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Прыднястроўе. Крыніца: УНІАН

«Чарговым разам заклікаем малдаўскі бок стрымана падыходзіць да вайсковага спрыяння з боку Захаду, якое, як паказвае гістарычны досвед, мае мэты, вельмі далёкія ад задачаў падтрымання міру і стабільнасці», – сказаў ён.

Паводле яго, «наўрад ці напампоўванне натаўскім узбраеннем, што падрывае нейтральны статус рэспублікі, будзе дапамагаць умацаванню яе бяспекі, стварэнню спрыяльнай атмасферы для прагрэсу ў перамовах пра прыднястроўскае ўрэгуляванне».

Аналітыка
Што будзе, калі Прыднястроўе ўступіць у вайну?
2022.04.26 18:27

Прыднястроўе – своеасаблівы Данбас на тэрыторыі Малдовы. Афіцыйны Кішынэў лічыць рэгіён часова акупаваным, там застаецца «міратворчы кантынгент» РФ, пенсіянеры атрымліваюць расейскія надбаўкі, жыхарам выдаюць пашпарты з двухгаловым арлом.

Афіцыйна тэрыторыя належыць Малдове, але кантралюецца расейскім войскам і вядзе курс на «шчыльную інтэграцыю», прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Расейскай Федэрацыяй. У Прыднястроўі жывуць прыкладна 450 тысяч насельнікаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў