Нямеччына мае намер змагацца за беларускіх і расейскіх праграмістаў


Улады Нямеччыны разглядаюць магчымасці спрасціць працэдуры атрымання візаў для працаўнікоў лічбавай індустрыі з Беларусі і Расеі. Цяпер на рынку працы гэтай краіны не хапае каля 100 тысячаў ІТ-адмыслоўцаў, піша DW.com.

Нямецкая асацыяцыя лічбавай індустрыі «Bitkom» прапанавала ўраду Нямеччыны вырашыць кадравы голад у сферы. Цяпер на рынку працы не хапае каля 100 тысячаў праграмістаў. Менавіта таму адмыслоўцы прапаноўваюць урадоўцам знізіць патрабаванні да ведання працаўнікамі мовы і паскорыць працэдуру выдачы працоўных візаў.

«Мы прэзентавалі адмысловую праграму пад назвай #greencard22, якая, у прыватнасці, прапануе на працягу аднаго тыдня выдаваць від на жыхарства і дазвол на працу спецыялістам, якія ўжо маюць канкрэтную прапанову аб рабоце», – кажа Адэль Холдампф-Вендэль з кампаніі «Bitkom».

Пакуль прадстаўнікі рынку вядуць перамовы з палітыкамі і спадзяюцца на станоўчае вырашэнне пытанняў.

Аналітыка
Колькі студэнтаў вывучацца на праграмістаў, дыпламатаў і журналістаў? Глядзім планы прыёму беларускіх ВНУ
2022.07.05 08:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў