«Няма нават слядоў злачынства». Бацька Ірыны Слаўнікавай пра суд над журналісткай


23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся суд над журналісткай TVP Ірынай Слаўнікавай. Яе абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем. Пасля амаль двухтыднёвага перапынку працэс аднавіўся. Напярэдадні аднаўлення суда TVP Info пагутарыла з Аляксандрам Слаўнікавым – бацькам палітычнай зняволенай.

Даведка
Журналістка Ірына Слаўнікава.
Фота: Ірына Слаўнікава / Facebook

– Як прайшоў першы дзень пасяджэння па абвінавачванні Ірыны Слаўнікавай?

– Першы дзень, паводле адваката, прайшоў выдатна з пункту гледжання абароны. Ірына добра выступіла, упэўнена і годна. Шкада, што мы не маглі гэта пачуць асабіста, бо працэс праводзіцца ў закрытым рэжыме.

– З якой прычыны справа слухаецца ў закрытым пасяджэнні?

– Пра гэта нам не распавядаюць, а адвакатам не дазваляюць каментаваць працэс. Следчы камітэт з нагоды крымінальнай справы нядаўна выпусціў прэс-рэліз, які хоць і напісаны бязладна і зусім незразумела, пра што – але ён носіць відавочна негатыўную афарбоўку маёй дачкі. Што ж, пытаецца, вы, такія смелыя, не праведзяце адкрытае пасяджэнне і не пакажаце, у чым нібыта правінілася мая дачка?

Гэта па сутнасці. А з нагоды таго, чаму пасяджэнне закрытае – адвакат кажа, што не бачыць ні воднай законнай падставы для закрытага працэсу, але спробы дамагчыся адкрытага слуханні не прывялі да жаданага выніку.

– Акрамя прэс-рэлізу, вам што-небудзь вядома пра абвінавачванне?

– Не, справа праводзіцца ў строгай сакрэтнасці першапачаткова. З адвакатаў браліся падпіскі аб невыдаванні пад пагрозай крымінальнай адказнасці. Таму мы хутка даведаемся, у чым там сутнасць. Але адвакат першапачаткова казаў, што ён не бачыць нават прыкметаў злачынства, не кажучы ўжо пра пытанні вінаватасці і даказанасці. А абвінавачванне, на ягоную думку, наогул не мае ніякай сувязі з рэальнасцю і не павінна было прад’яўляцца Іры, а тым больш даходзіць да суда.

Журналістка Ірына Слаўнікава (справа). Крыніца: Aleksy Dzikawicki / Facebook

– Ці ўдалося вам убачыць дачку?

– Так. Мне пашанцавала ў тым, што мяне выклікалі ў якасці сведкі, інакш бы такой магчымасці не было. Ахова нікога не прапускала ў залу, дзверы адчынялі настолькі вузка, наколькі неабходна для праходу чалавека – каб не ўбачылі Ірыну ў клетцы. Але калі праз дзесьці гадзіну пасля пачатку пасяджэння мяне запрасілі даць паказанні, я ўжо ўбачыў сваю дачку…

– З чым звязаны такі вялікі перапынак – два тыдні пасля пачатку пасяджэння?

Прычыны мне не вядомыя, звычайна працэс праводзіцца бесперапынна. Але мяркуючы нават з таго, што справа да разгляду прызначалі тры месяцы, яно ўяўляе пэўную складанасць.

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандр Лойку затрымалі 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Менску, калі яны вярталіся ў Беларусь з адпачынку.

Артыкулы
«Свята адзначылі ў файнай кампаніі»: Ірына Слаўнікава даслала ліст з-за кратаў
2022.01.14 21:21

belsat.eu

Стужка навінаў