У Беларусі распачаўся флэш-моб, у якім прапаноўваецца пакласці ў грамадскіх месцах цацкі сваіх дзяцей і напісаць свае думкі пра вайну. Такім чынам ініцыятыва «Союз Матерей» заклікае людзей выказацца супраць вайны.
Матулі Беларусі заклікаюць усіх далучацца да акцыі супраць вайны. Сутнасць акцыі ў тым, што людзям прапануюць пакласці на бачных месцах дзіцячыя цацкі і напісаць свае думкі пра вайну.
«Мы павінныя паказаць, што мы супраць таго, каб паміралі дзеці. Бо чужых дзяцей не бывае», – кажуць ініцыятары акцыі.
Матулі Беларусі таксама нагадваюць, што акцыя бяспечная. Цяпер у нашай краіне ўлады вядуць жорсткую барацьбу з любой нязгодай. А выстаўленыя цацкі і невялікія транспарантны, фота адсачыць складана.
Алена Аляксандрава, belsat.eu