Палітзняволеная Марфа Рабкова моцна схуднела ў турме, але трымаецца цвёрда


Адвакатка Наталля Мацкевіч наведала палітзняволеную Марфу Рабкову, якая застаецца за кратамі з верасня 2020 года.

«Сёння наведвала Машу Рабкову. Яна стала тонкая, празрыстая, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: «Не людзі выбіраюць час, у які жыць, а час выбірае людзей». І кажа: «Калі час выбраў нас, мы мусім справіцца», – напісала 5 ліпеня на сваёй старонцы ў Twitter адвакатка.

У красавіку праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якая 10 дзён правяла ў менскім СІЗА № 1 у адной камеры з Марфаю Рабковай, распавядала, што дзяўчына схуднела ў турме прыкладна на 12 кілаграмаў.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што Марфа Рабкова нядаўна знепрытомнела ў камеры. Гэта здарылася праз нястачу паветра і духату, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі 27–28 чэрвеня. Медычная дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў доктар і даў таблетку цытрамону.

Каардынатарку валанцёрскай службы «Вясны», праваабаронцу Марфу Рабкову затрымалі 17 верасня 2020 года. Яе вінавацяць паводле ч. 3 арт. 293 («Навучанне ці іншае рыхтаванне асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»), ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады групаю нявысветленых асобаў») і ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі») КК. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. У турме палітзняволеную паставілі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў».

Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў