Літва і Польшча заявілі пра затрыманне на мяжы з Беларуссю чарговых групаў нелегальных мігрантаў


Плынь мігрантаў з тэрыторыі Беларусі павялічваецца.

Мінулаю ноччу польскія памежнікі спынілі на мяжы 40 нелегальных мігрантаў з Афганістану. Іх змясцілі ў спецыяльныя цэнтры.

Літоўскія памежнікі за мінулыя содні затрымалі 131 мігранта. Агулам з пачатку года ў Літву нелегальна спрабавалі трапіць больш за 1363 асобы. Для параўнання: у 2017 годзе літоўцы злавілі на мяжы 72 такіх мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2019-м – 46, у 2020-м – 81.

Улады Літвы вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўразвяз, мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні афіцыйнага Менску гібрыднаю вайною.

Hавiны
Лукашэнка пра нелегальную міграцыю: «Мы ніколі не будзем нікога трымаць, яны ж не да нас ідуць»
2021.07.06 13:31

На найвышэйшым узроўні рэжым Лукашэнкі дэ-факта прызнае, што разглядае міграцыйнае пытанне ў якасці механізму шантажу Еўразвязу і помсты за санкцыі.

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў