Нігерыйскі нападаючы «Віцебску» Кэльвін Адэнігба патануў у возеры


20-гадовы нападаючы футбольнага клуба «Віцебск» Кэльвін Адэнігба патануў у возеры Белае каля вёскі Навасёлкі Віцебскага раёну, паведамляе спартовы партал Tribuna.com.

Загінуўшы футбаліст Кэльвін Адэнігба.
Фота: pressball.by

Футбаліст правёў чатыры матчы ў вышэйшай лізе ў гэтым сезоне, зрабіў адну галявую перадачу. Нігерыйскі нападаючы перайшоў у клуб «Віцебску» у гэтым годзе на правах арэнды з NAF Rockets – каманды з другога дывізіёне чэмпіянату Нігерыі, якая спансуецца ВПС краіны.

Нагадаем, што 2018-м годзе трагічна памёр яшчэ адзін футбаліст «Віцебску», брамнік Андрэй Шчарбакоў. Ён загінуў у аўтакатастрофе з жонкай і шасцігадовым сынам.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў