Белтэлерадыёкампанія размясціла ўжо 160 вакансіяў, у тым ліку на кіроўныя пасады


Заробкі дырэктарам прапануюць «ад 750 рублёў» – то значыць, ад крыху больш як паловы сярэдняга заробку.

Супрацоўнікі БТ выйшлі з патрабаваннем магчымасці паказваць праўду. На здымку – цяпер ужо былая вядоўца «Беларусь-3» Кацярына Ваданосава. Менск, Беларусь. 17 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці па стане на 6 чэрвеня размешчана 160 вакансіяў ад Белтэлерадыёкампаніі: ад аператара капіявальных машынаў і інжынера тэлевізійнага абсталявання да старшыні і галоўнага дырэктара. Пры тым заробак для старшыні – «ад 800 рублёў», для дырэктара або намесніка – «ад 750 рублёў».

Як адзначае «Еўрарадыё», якое звярнула ўвагу на абвесткі, у студзені Белтэлерадыёкампанія мела 103 вакансіі – цяпер жа іх у паўтара раза больш.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года шэраг супрацоўнікаў БТ пратэставаў супраць таго, як дзяржаўная тэлевізія асвятляла падзеі ў краіне. Журналісты, вядоўцы і іншыя супрацоўнікі масава звальняліся. Супрацоўнікаў БТ, якія падтрымалі пратэсты, замянялі расейцамі з «Russia Today». Расейскі бок прызнаў, што прыслаў у Беларусь 32 супрацоўнікаў «RT» і «Ruptly», але заявіў, што яны толькі «кансультуюць беларускіх калегаў».

Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» тым часам мае 20 вакансіяў. Вядучаму тэхнічнаму рэдактару прапануюць заробак «ад 611 рублёў», сістэмнаму адміністратару – «ад 400 рублёў».

Hавiны
Белтэлерадыёкампаніі замарозілі сяброўства ў Еўрапейскім трансляцыйным звязе
2021.05.28 16:14

АА belsat.ru

Стужка навінаў