У Ваўкавыскім раёне сфармавалі атрады народнага апалчэння. Што яны робяць?


У двух сельскіх выканаўчых камітэтах Ваўкавыскага раёну сфармаваныя першыя атрады народнага апалчэння, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

У Ваўкавыскім раёне створаныя атрады народнага апалчэння.
Фота: Міністэрства абароны Беларусі/Telegram

Яны выконваюць задачы па забеспячэнні грамадскага парадку падчас комплекснай праверкі баявой гатовасці Узброеных сілаў, якая цяпер ідзе, а таксама сочаць за бяспекай руху вайсковых калонаў.

Пра тое, што Лукашэнка паставіў задачу стварыць народнае апалчэнне, напрыканцы красавіка заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін. Атрады ствараюцца, каб у выпадку ваенных дзеянняў «трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзервам для тэрытарыяльнай абароны».

У Ваўкавыскім раёне створаныя атрады народнага апалчэння.
Фота: Міністэрства абароны Беларусі/Telegram
У Ваўкавыскім раёне створаныя атрады народнага апалчэння.
Фота: Міністэрства абароны Беларусі/Telegram

26 лютага 2023 года старшыня Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што ўдзельнікам народнага апалчэння выдадуць стралковую зброю. Далей у сакавіку Рада бяспекі падтрымала законапраект «Аб народным апалчэнні». Віктар Хрэнін атрымаў задачу дапрацаваць законапраект і накіраваць яго ў Савет Міністраў, а потым – у Палату прадстаўнікоў. Закон дагэтуль не прынялі.

Аб’ектыў
Міністэрства абароны стварае атрады народнага апалчэння
2023.04.12 22:40

Міністэрства абароны разлічвае, што да народнага апалчэння далучацца 100-150 тысяч чалавек, а магчыма і болей.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў