МЗС РФ абяцае, што Расея не будзе выкарыстоўваць ядравай зброі


Намеснік дырэктара Дэпартаменту інфармацыі МЗС РФ Аляксей Зайцаў зрабіў заяву адносна магчымасці ўжывання ўладамі РФ ядравай зброі. Чыноўнік паведаміў, што выкарыстанне ядравай зброі падчас вайны ва Украіне немагчымае і ёсць спробай «эскалацыі міжнароднага становішча», паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik

Паводле Зайцава, Расея нібыта цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў, згодна з якімі, «у ядравай вайне не можа быць пераможцаў, і яна не павінна быць развязаная».

«Сцэнары магчымага ўжывання намі ядравай зброі дакладна прапісаныя ў расейскіх дактрынальных дакументах. Яны не дастасавальныя да рэалізацыі задачаў, пастаўленых у хадзе спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне», – адзначыў Аляксей Зайцаў.

  • Нагадаем, што Уладзімір Пуцін пасля ўварвання войскаў РФ ва Украіну 27 лютага загадаў прывесці сілы стратэгічнага стрымлівання ў адмысловы рэжым нясення баявога дзяжурства. Гаворка ў тым ліку пра стратэгічнае ядравае ўзбраенне.
  • 22 сакавіка прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў нагадаў амерыканскім журналістам пра канцэпцыю нацыянальнай бяспекі Расеі, якая дапускае ўжыванне ядравай зброі, калі дзяржава акажацца пад пагрозай існавання.
  • 26 красавіка кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў адзначыў, што Захад вядзе вайну супраць Расеі і ў свеце павялічыліся рызыкі ядравай вайны.
Аналітыка
Што такое атамная бомба і як пазбегчы ядравай вайны?
2022.03.19 23:04

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў