На тых, хто чакае дна коштаў на жытло, разгортваецца інфармацыйная атака

Наталля
Літоўская
Экспертка ў нерухомасці

Усю восень і зіму народ не хацеў купляць жытло, чакаў нейкай яснасці. Толькі па вясне ажывіўся, вырашыў, што яснасці чакаць без толку, цэны нарэшце аселі і, напэўна, можна пачынаць выбіраць. Гульцы рынка, згаладалыя па працы, вырашылі падтрымаць ажыўленне інфармацыйным падмацаваннем.

І за апошнія пару тыдняў арганізавалі тры інфармацыйных ўкіды (умоўных, бо зробленых не на пустым месцы, проста інфармацыя са змешчаным акцэнтамі).

Будаўніцтва жылога дома на вуліцы Шчорса ў Мінску. 8 лютага 2021. Фота: ТК / Белсат.

1. «Самы час прадаваць»

«Самы спрыяльны час для прадаўцоў» – з такім загалоўкам выйшаў тэкст ад экспертаў з агенцтваў нерухомасці.

Насамрэч самы час быў напрыканцы канцы 2019-га-пачатку 2020 года. З тых часоў цэны ў рэальных здзелках аселі. І тое, што год таму можна было лёгка прадаць за 75, цяпер не факт, што купяць за 65. Попыт на другаснае жыллё, якія б лічбы не спрабавалі агучыць рыэлтары, усё яшчэ нізкі.

Паводле Нацыянальнага кадастравага агенцтва, за першы квартал 2021 года здзейснілі 2673 здзелкі куплі-продажу кватэр, з іх 26, 3% – доля першаснага рынку, – гатовыя новабудоўлі. Звычайна іх доля складае 8-11%.

Што гэта азначае для прадаўцоў другаснага рынку? Што за першы квартал 2021-га было набыта менш «бэушных» кватэр, у сярэднім – 657 здзелак з імі ў месяц (у «шчасныя» месяцы такіх здзяйсняецца 900-1000).

У агенцтваў свае меркаванні – чым больш актыўны рынак, чым больш на ім здзелак, тым больш у іх працы. Пакуль лічбы паказваюць, што ажыўлення попыту менавіта на бэушный жылфонд не дастаткова, каб называць гэты час «самым спрыяльным для прадаўцоў». Спрыяльны ён толькі ў сэнсе таго, што сёння цэны здзелак ўсё-ткі вышэйшыя, чым будуць паслязаўтра.

Зрэшты, назіраючы колькасць канкурэнтаў, прадаўцы ўсё больш ахвотна скідваюць рэальным уладальнікам грашовых знакаў,– і гэта само па сабе павінна спрыяць павелічэнню колькасці здзелак. Так што лічба за красавік з «бэушнымі» кватэрамі (калі статыстыку падаб’юць) мусіць быць вышэй і без укідаў.

Будаўніцтва жылога комплексу «Менск-Мір» ад Dana Holdings. Раней на гэтым месцы быў стары аэрапорт. 8 лютага 2021. Фота: ТК / Белсат.

2. «Будматэрыялы даражэюць – вырасце цана новабудоўляў»

Рост коштаў на будматэрыялы праходзілі ўжо не раз. У 2011-м яны даражэлі вельмі хутка, але на цэнніку продажу жылля ў валюце гэта ніяк не адбівалася. Няма дадзеных, які працэнт у сабекошце будаўніцтва прыходзіцца непасрэдна на кошт будматэрыялаў. Але, падобна на тое, забудоўнікі пры павелічэнні цэнаў на будматэрыялы ў цяжкія гады зрэзалі прыбытак, не павышаючы цану продажу. Проста таму, што «прадаюць па чым бяруць».

Сабекошт, працэнты прыбытку – справа эканомікі забудоўніка, а не грамадзян. Забудоўнікі падрыхтаваныя, досвед праходжання крызісаў практычна ва ўсіх ёсць, яны пралічваюць эканоміку праекта і патэнцыйны прыбытак з улікам такіх вось цяжкасцяў.

І падняць цэны на метры, якія будуюцца цяпер, – значыць спыніць продажы, большага эфекту не даб’ешся. Без таго чарзе не стаяць. Настолькі, што нават самыя буйныя дэвелаперы цяпер актыўна даюць рэкламу і абвяшчаюць зніжкі.

«Раскоша ў самым цэнтры Менску». Квартал для беларускіх мільянераў, якім не да таго

3. «Танней ужо не будзе»

Гэта з рэкламы забудоўнікаў, якія выстаўляюць «акцыйныя» кватэры па 1000-1100 долараў.

Абгрунтаванне ўкіду выглядае амаль лагічным. «Расце колькасць рэальных здзелак. Гэта можа прывесці да росту цаны на «другасным рынку», а следам – і на новабудоўлі. Зараз аптымальны час для пакупкі нерухомасці па даступных цэнах».

На каго разлічаны ўкід? Вядома, што ёсць праслойка грамадзян, у якіх на руках – валютныя зберажэнні, і яны хочуць купіць жытло на дне коштаў. Мінулае дно было ў дыяпазоне 1000-1100 долараў за квадратны метр. Менавіта яго чакаюць.

Рэклама разлічаная на іх. Маўляў, хапайце, вось яно– дно, вось – нашая прапанова, часу ў вас у абрэз, далей будзе павышэнне.

Дарэчы, Дана першая сцяміла, што трэба ўзяць грошы першымі, пакуль на рынку «па тысячы» не стала стандартнай цаной. І, сапраўды, сабрала самых нецярплівых і іншагародніх. Зрэшты, не ўсе ўладальнікі адкладзеных на нерухомасць пачкаў грошай хочуць аддаваць іх менавіта Дане. Так што другі ж забудоўнік, які зладзіў акцыю «метр па тысячы» змог у лічаныя дні атрымаць дастатковую колькасць грошай у праект.

Першыя званочкі: пачалі таннець кватэры з рамонтам, у новых дамах

Колькі іх, хто яшчэ чакае ідэальнай кватэры «па тысячы» не ад гэтых двух забудоўнікаў – пытанне адкрытае. Але яны ёсць.

З нагоды росту коштаў на новабудоўлі варта нагадаць: кошты залежаць ад даступных крэдытаў і росту даходаў насельніцтва. Ні таго, ні іншага ніхто не прагназуе. Даходы падаюць, даступнасць пазыковых сродкаў памяншаецца. Няма ніякіх падставаў меркаваць, што графік коштаў раптам палезе ўверх. Плато на фоне ажыўлення здарыцца можа, але для росту коштаў патрэбны рэальны рост эканомікі.

А не тое, што спарадзіла на форумах чацвёрты ўкід. Там абмяркоўваюць пагрозу забароны валютных аперацый наўпрост ад 9 ліпеня. Не самыя фінансава адукаваныя грамадзяне лічаць, што валюту трэба да гэтай даты ўкласці ў кватэру пад здачу. Як быццам адразу з гэтай даты за долары ўжо нельга будзе нешта купіць або пабудаваць.

Наогул разлікі ў краіне і зараз дазволеныя толькі ў рублях. Так, магчыма, у нейкі момант нельга будзе зняць валюту з дэпазіту, дазволяць толькі па курсе Нацбанку, які, хутчэй за ўсё, будзе ніжэйшы за рынкавы. Але ўсе, хто пра гэта сур’ёзна разважаў, пераклалі валюту ў банкаўскія ячэйкі. Тэрмінова ўкладваць долары ў кватэру пад здачу мае сэнс, толькі калі грошы вам у бліжэйшую пяцігодку не спатрэбяцца, і вы здолееце выбраць ліквідны варыянт. У часы, калі немагчыма зрабіць доўгатэрміновых прагнозаў нават аб попыце на арэнднае жыллё, гэта няпростая задача.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

Больш матэрыялаў