У Менску маршрутка ўехала ў прыпаркаваныя аўтамабілі. Пяцёра чалавек у лякарні


6 красавіка каля 13:25 ў Менску адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе ДАІ. Пацярпелі пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса.

Аварыя з маршруткай у Менску, 6 красавіка 2024 года.
Фота: police_minsk / Telegram

Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца маршрутнага таксі маркі «Mercedes» каля дому №18 па вуліцы Гінтаўта не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на прыпаркаваныя аўтамабілі«Renault», «Volkswagen» і «Mercedes». Па інерцыі ад удару аўтамабіль «Mercedes» выехаў за межы праезджай часткі і сутыкнуўся з дрэвам, а «Volkswagen» – з асвятляльнай мачтай.

Пяцёра пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў лякарню.

Гэта другая сурь’ёзная аварыя з удзелам маршруткі за дзень. Раніцай 6 красавіка ДТЗ з маршруткай адбылося ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласці. Дзевяць чалавек трапілі ў лякарню.

Hавiны
На Гарадзеншчыне маршрутка сутыкнулася з трактарам. Дзесяць пацярпелых
2024.04.06 14:23

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў